У рабоце канферэнцыі прымуць удзел вядучыя вучоныя з Беларусі, Расіі, Украіны, Арменіі і Польшчы.
На канферэнцыі будуць абмяркоўвацца вынікі і напрамкі далейшых даследаванняў па Чырвонай кнізе, тэндэнцыі і асноўныя праблемы маніторынгу жывёл, наступствы ўплыву чужародных відаў на натыўную фаўну, кліматычных і антрапагенных фактараў на жывёльны свет, праблемы і перспектывы выкарыстання рэсурсаў жывёльнага свету, пытанні захавання біяразнастайнасці на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях, а таксама развіцця экалагічнай адукацыі і асветы.
Адкрыццё I Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Актуальныя праблемы аховы жывёльнага свету ў Беларусі і сумежных рэгіёнах” адбудзецца 15 кастрычніка 2018 г. у 10.00 у ДНВА “Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па біярэсурсах” (г. Мінск, вул. Акадэмічная, 27) .