8-12 кастрычніка 2018 года дзяржаўная навуковая ўстанова “Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” пры ўдзеле дзяржаўнай прыродаахоўнай установы “Нацыянальны парк “Белавежская пушча” праводзіць V Міжнародную навуковую канферэнцыю “Маніторынг і ацэнка стану расліннага свету”.
Мэта і задачы канферэнцыі – інтэграцыя і кааперацыя намаганняў у галіне вывучэння стану аб’ектаў расліннага свету, сумеснае асэнсаванне і выпрацоўка далейшай стратэгіі развіцця гэтага навукаёмістага віду дзейнасці, які мае як навуковае, так і выключнае практычнае значэнне ва ўмовах татальнага антрапагеннага ўздзеяння і змены клімату.
Асноўныя напрамкі работы канферэнцыі:
актуальныя праблемы маніторынгу расліннага свету: метадалогіі, сістэмы, метады, спосабы апрацоўкі і інтэрпрэтацыі даных; практычнае выкарыстанне вынікаў;
маніторынг і ацэнка стану лясной, лугавы, балотнай і воднай расліннасці;
маніторынг рэсурсаўтваральных, ахоўных і шкоднасных інвазійных відаў раслін;
маніторынг ахоўных драўняных насаджэнняў і расліннасці ва ўмовах антрапагеннага ўздзеяння, у тым ліку на землях населеных пунктаў;
маніторынг прыродных экасістэм на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях.
Для ўдзелу ў рабоце канферэнцыі зарэгістравалася 168 чалавек, якія прадстаўляюць 72 ведамствы, навукова-даследчыя ўстановы, вышэйшыя навучальныя ўстановы, запаведнікі і нацыянальныя паркі Абхазіі, Беларусі, Казахстана, Рэспублікі Сербскай, Злучаных Штатаў Амерыкі (Мінесота), Польшчы, Расіі, Турцыі, Украіны і Швецыі.
Праграма канферэнцыі