Мэта правядзення семінара – умацаванне сувязей, развіццё і пашырэнне адносін паміж студэнтамі, магістрантамі, аспірантамі, выкладчыкамі і работнікамі спецыяльнасці “Лясная гаспадарка” ( “Лясная справа”) вядучых ВНУ і профільных інстытутаў акадэмій навук Беларусі, Расіі, Украіны і Рэспублікі Сербскай шляхам навуковага супрацоўніцтва для абмену вопытам, садзейнічання навучальнаму працэсу і практычнай рэалізацыі распрацовак па прыярытэтных напрамках, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.
У перыяд правядзення семінара будуць арганізаваны навукова-практычныя заняткі на тэрыторыі Нацыянальнага парку “Белавежская пушча” і Пружанскага лясгаса Брэсцкага ДВЛГА, дзе ўдзельнікі будуць азнаёмлены з практыкай правядзення высечак галоўнага і прамежкавага карыстання, санітарна-аздараўленчых мерапрыемстваў і іншых відаў лесагаспадарчай дзейнасці. Вынікам работы семінара стане кансалідацыя намаганняў, вопыту і ведаў, вучоных, выкладчыкаў і практыкаў у пытаннях ацэнкі эфектыўнасці абмежаванняў і забарон, устаноўленых у дачыненні да асабліва ахоўных прыродных тэрыторый і асобных аб’ектаў расліннага свету. Для ўдзелу ў рабоце семінара зарэгістравалася 40 чалавек, якія прадстаўляюць 11 навукова-даследчых устаноў, вышэйшых навучальных устаноў Беларусі, Рэспублікі Сербскай, Расіі і Украіны.