Алена Калінічэнка адзначыла ўклад НАН Беларусі ў развіццё фармацэўтычнай галіны рэспублікі. Па словах начальніка навукова-вытворчага цэнтра “ХімФармСінтэз”, акадэмія зарэкамендавала сябе як арганізацыя, арыентаваная на атрыманне высокатэхналагічных, навукаёмістых фармацэўтычных прадуктаў, для лячэння анкалагічных, сардэчна-сасудзiстых захворванняў і супрацьвірусных прэпаратаў. Асаблівасцю развіцця НАН Беларусі ў гэтым напрамку з’яўляецца стаўка на рэалізацыю поўнага цыкла вытворчасці лекавых прэпаратаў – ад распрацоўкі да выпуску гатовай прадукцыі.