Канферэнцыя арганізавана з мэтай абмеркавання пытанняў, якія маюць важнае навуковае і практычнае значэнне для абгрунтавання шляхоў максімальнай рэалізацыі патэнцыялу расліннага арганізма ў фарміраванні гаспадарча каштоўнай часткі ўраджаю, механізмаў устойлівасці да неспрыяльных фактараў асяроддзя на малекулярным, клеткавым, арганізмавым і цэнатычным узроўнях.
Асноўныя напрамкі работы канферэнцыі:
Для ўдзелу ў рабоце канферэнцыі зарэгістравалася 124 чалавекі, якія прадстаўляюць навукова-даследчыя ўстановы, вышэйшыя навучальныя ўстановы і біятэхналагічныя цэнтры Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Германіі, Сербіі, Таджыкістана і Ірана.
Месца правядзення: Беларусь, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 27, Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі.