У канферэнцыі прынялі ўдзел каля ста вучоных і клініцыстаў з навукова-даследчых інстытутаў, навукова-практычных цэнтраў, устаноў адукацыі, аховы здароўя нашай краіны і з Рэспублікі Балгарыі, Украіны, Азербайджанскай Рэспублікі, Туркменістана, Рэспублікі Малдовы, Рэспублікі Узбекістан, Расійскай Федэрацыі і Літоўскай Рэспублікі .
Навуковыя даклады закраналі як фундаментальныя праблемы, так і актуальныя прыкладныя медыка-біялагічныя пытанні дыягностыкі і тэрапіі сацыяльна-знакавых захворванняў.