Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

18.10.2018

Першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргей Чыжык наведаў Харбін

Першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргей Чыжык наведаў Харбін – сталіцу правінцыі Хэйлунцзян (КНР), дзе прыняў удзел у навуковых форумах і перагаворах.

На сустрэчы з Прэзідэнтам Акадэміі навук правінцыі Хэйлунцзян Го Чуньцзінем абмяркоўвалася магчымае ўступленне калег у Міжнародную асацыяцыю акадэмій навук, а таксама вывучэнне магчымасцей стварэння аб’яднання вучоных дзвюх краін.

Таксама Сяргей Чыжык правёў перагаворы з кіраўніком Акадэміі сельскагаспадарчых навук правінцыі Хэйлунцзян Лі Вэньхуа. Абмяркоўваліся перспектывы супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі і тэхнікі.

Віцэ-мэр Харбіна выказаў зацікаўленасць у беларускім вопыце па вырошчванні лёну і павышэнні яго ўраджайнасці. Плануецца, што беларускія калегі акажуць экспертную падтрымку ў дадзеным пытанні.