Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

25.10.2018

З 29 кастрычніка па 1 лістапада 2018 года Савет маладых вучоных НАН Беларусі праводзіць XV Міжнародную навуковую канферэнцыю маладых вучоных “Моладзь у навуцы - 2.0'18”

З 29 кастрычніка па 1 лістапада 2018 года Савет маладых вучоных НАН Беларусі праводзіць XV Міжнародную навуковую канферэнцыю маладых вучоных “Моладзь у навуцы - 2.0'18”. Юбілейная канферэнцыя стане адным з найбуйнейшых маладзёжных навуковых мерапрыемстваў, якое рэалізуецца ў нашай краіне. У 2018 годзе форум прысвечаны 90-годдзю НАН Беларусі.

Урачыстае адкрыццё адбудзецца 29 кастрычніка 2018 года (панядзелак) у 14.00 (пр. Незалежнасці, 66, Вялікая канферэнц-зала). На форуме плануецца прадставіць найбольш буйныя міжнародныя і міждысцыплінарныя праекты, навуковыя распрацоўкі, якія рэалізуюцца з удзелам маладых вучоных. У канферэнцыі прымуць удзел больш за 300 вучоных з больш за 10 краін (Беларусь, Расія, Германія, Украіна, Азербайджан, Літва і іншыя), кіраўніцтва Саветаў маладых вучоных Акадэмій навук – членаў МААН (Міжнароднай Асацыяцыі акадэмій навук).

У праграме запланаваны яркія даклады паспяховых маладых вучоных; секцыйныя даклады па асноўных напрамках дзейнасці НАН Беларусі (Аграрныя навукі; Біялагічныя навукі; Гуманітарныя навукі; Медыцынскія навукі; Фізіка, матэматыка і інфарматыка; Фізіка-тэхнічныя навукі; Хімія і навукі аб Зямлі). Традыцыйна пройдзе і спецыяльная секцыя для юных даследчыкаў-школьнікаў з розных гарадоў краіны – “Першы крок у навуку”. Фармат правядзення шырока вядомай і добра сябе зарэкамендаванай канферэнцыі мадэрнізаваны з мэтай узмацнення кааператыўнага эфекту развіцця гарызантальных сувязей маладых вучоных для вырашэння актуальных праблем эканомік Рэспублікі Беларусь і іншых краін. З гэтай мэтай запланавана правядзенне цэлага шэрагу Круглых сталоў, якія пройдуць 31 кастрычніка 2018 года (серада): “НАН Беларусі: 90 гадоў інтэлектуальнай гісторыі”, “Біятэхналогіі: дасягненні, перспектывы, праблемы”, “Перспектыўныя напрамкі развіцця харчовай прамысловасці вачыма маладых вучоных” .

Канферэнцыя “Моладзь у навуцы - 2.0'18” з’яўляецца прэстыжнай пляцоўкай для прэзентацыі праектаў таленавітай моладзі краін СНД, а таксама блізкага і далёкага замежжа.

Праграма канферэнцыі