Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

26.10.2018

Часопіс “Навука і інавацыі” абвяшчае конкурс навуковай фатаграфіі і візуалізацыі

Часопіс “Навука і інавацыі” запрашае стваральнікаў фотавыяў, візулізатараў навукі да ўдзелу ў конкурсе навуковай фатаграфіі і візуалізацыі «Visualization of Science», які закліканы паказаць захапляльную прыгажосць мікрасвету.

У конкурсе могуць удзельнічаць як навуковыя супрацоўнікі, так і прафесійныя фатографы, мастакі і фотажурналісты.

На конкурс прымаюцца здымкі, зробленыя ў рэжыме макраздымкі, малюнка, згенераваныя з дапамогай камп’ютара, з электронных мікраскопаў, інфаграфіка.

Намінацыі – лепшая фатаграфія, інфаграфіка, візуалізацыя.

Прыём работ ажыццяўляецца да 10 снежня 2018 года.

Крытэрыі адбору – эстэтычная і інфармацыйная каштоўнасць малюнкаў.

Работы ўдзельнікаў конкурсу будуць размешчаны на сайце часопіса. Пераможцаў адзначаць дыпломамі, а іх працы апублікуюць у часопісе “Навука і інавацыі” (ганарар прадугледжаны) і ўпрыгожаць каляндар НАН Беларусі на 2019 г.

Адпраўляючы фатаграфіі на конкурс, аўтар дае сваю згоду на іх размяшчэнне ў СМІ, у сетцы інтэрнэт, сацыяльных сетках, а таксама на іншых рэсурсах.

Абавязковая інфармацыя і патрабаванні да работ выкладзены ў анкеце ўдзельніка конкурсу.

Фотаработы прымаюцца па адрасе: belscience@mail.ru (з пазнакай фотаконкурс «VS»).

Абвяшчэнне пераможцаў: не пазней за 20 снежня 2018, уручэнне прызоў: да 20 лютага 2019 года. Усе пераможцы атрымаюць паведамленне па электроннай пошце і падрабязную інструкцыю аб атрыманні дыпломаў.