Спецыяльныя даследаванні праводзіліся пад кіраўніцтвам Максіма Ярмохіна, кандыдата біялагічных навук, вядучага навуковага супрацоўніка лабараторыі прадуктыўнасці і ўстойлівасці раслінных супольнасцей Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча НАН Беларусі. Устаноўлена таксама, што на момант высечкі ўзрост дуба, з якога зроблена старажытная лодка, быў каля 300 гадоў. Такім чынам, дрэва пачало расці ў самым пачатку XIII стагоддзя.
У цяперашні час лодка-човен знаходзіцца ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі для правядзення кансервацыйных мерапрыемстваў і падрыхтоўкі да будучага экспанавання.
Як паведамлялася раней, 27 і 28 кастрычніка 2018 г. спецыялісты групы падводнай археалогіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, вадалазы дайвінг-цэнтра “Марскі Пегас” і ўдзельнікі джып форуму 4Х4 правялі сумесную экспедыцыю па падыманні старажытнай лодкі-чоўна з ракі Нёман. Лодка-доўбленка (човен) была выяўлена каля вёскі Мікалаева Іўеўскага р-на Гродзенскай вобласці мясцовымі жыхарамі. Лодкі-доўбленкі мелі шырокае прымяненне ў гаспадарчабытавой сферы. Яны выступалі асноўным відам воднага транспарту для старажытных жыхароў на тэрыторыі Беларусі, пачынаючы з перыяду каменнага веку. У асобных рэгіёнах выкарыстанне доўбленак фіксавалася аж да другой паловы і канца ХХ стагоддзя.
Фота В.Лакіза