Дырэкцыя Інстытута філасофіі правяла перагаворы з іранскімі калегамі аб далейшым супрацоўніцтве і выкананні сумесных навукова-даследчых праектаў.
Інстытут філасофіі НАН Беларусі актыўна супрацоўнічае з вучонымі з Ірана. Пры падтрымцы Пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь інстытут паспяхова правёў 2 чэрвеня 2015 года міжнародны круглы стол “Аятала Хамейні і дыялог цывілізацый Захаду і Усходу”, 18 снежня 2013 года – буйную міжнародную навуковую канферэнцыю “Авіцэна: мысліцель, навуковец, гуманіст”, па выніках якой быў выдадзены зборнік дакладаў і тэзісаў канферэнцыі.