Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

06.12.2018

Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І.С. Лупіновіча праводзіць III Міжнародную навуковую канферэнцыю “Бібліятэкі ў інфармацыйным грамадстве: захаванне традыцый і развіццё новых тэхналогій”

6-7 снежня 2018 г. Дзяржаўная ўстанова “Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І.С. Лупіновіча” Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праводзіць III Міжнародную навуковую канферэнцыю “Бібліятэкі ў інфармацыйным грамадстве: захаванне традыцый і развіццё новых тэхналогій”.

Тэма 2018 года – “Навуковая бібліятэка як цэнтр культурна-інфармацыйнай прасторы”.

Да пачатку канферэнцыі выпушчаны анлайн-зборнік артыкулаў: http://belal.by/arkhiv-novostej/item/1648-3-mezhdunarodnaya-nauchnaya-konferentsiya

Таксама, вядзецца анлайн відэатрансляцыя канферэнцыі на канале бібліятэкі на Youtube.