Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

06.12.2018

Міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная 100-годдзю БССР, пачала работу ў НАН Беларусі

Міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная 100-годдзю БССР, пачала работу ў НАН Беларусі. У яе рабоце прымаюць удзел каля 500 вучоных-гісторыкаў, прадстаўнікоў міністэрстваў і ведамстваў, навуковых арганізацый, вышэйшых навучальных устаноў краіны, замежных гасцей. Задачамі міжнароднага форуму з’яўляюцца азнаямленне з навуковымі і практычнымі дасягненнямі ў галіне вывучэння гісторыі рэвалюцыйных падзей пачатку XX стагоддзя, станаўлення беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці ў ХХ ст., абмеркаванне дыскусійных пытанняў гісторыі Беларусі ў 1919-1991 гадах, а таксама актывізацыя ўзаемадзеяння акадэмічнай і ўніверсітэцкай навукі.