Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

29.12.2018

Аб’яўлены конкурс на атрыманне прэміі імя акадэміка В.А. Капцюга 2019 года

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Сібірскае аддзяленне Расійскай акадэміі навук аб’яўляюць конкурс на саісканне Прэміі імя акадэміка В.А. Капцюга 2019 года. На саісканне прэміі могуць быць прадстаўлены сумесныя работы, завершаныя або апублікаваныя на працягу года, які папярэднічае году прысуджэння прэмій. У адпаведнасці з Палажэннем аб прэміі імя акадэміка В.А. Капцюга, якая прысуджаецца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Сібірскім аддзяленнем Расійскай акадэміі навук, у 2019 годзе прысуджэнне прэміі будзе ажыццяўляцца Прэзідыумам Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук. Прыём матэрыялаў ажыццяўляецца да 18 сакавіка 2019 г. Аб’ява аб конкурсе размешчана тут.