Камітэт па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь абвяшчае конкурс работ на саісканне Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь 2020 года
Камітэт па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь абвяшчае конкурс работ на саісканне Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь 2020 года. Вылучэнне і прадстаўленне работ на саісканне Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь, афармленне дакументаў і прыкладаемых да іх матэрыялаў павінны адпавядаць дадзенаму Парадку вылучэння і прадстаўлення работ на саісканне Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь 2020 года, распрацаваным у адпаведнасці з Палажэннем аб Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 2006 года № 300 “Аб Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь” (у рэдакцыі Указа ад 16 снежня 2014 г. № 589).