у намінацыі “прыродазнаўчыя навукі” – Вайдзялевіч Аляксей Сяргеевіч, старшы навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут матэматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” (дысертацыя “Зваротныя задачы для каэфіцыентаў няправільнасці, верхніх экспанентных паказчыкаў і верхніх характарыстычных частот лінейных дыферэнцыяльных сістэм”);
у намінацыі “тэхнічныя і сельскагаспадарчыя навукі” – Емяльянава Вольга Уладзіміраўна, загадчыца аддзела рэспубліканскага навукова-вытворчага даччынага ўнітарнага прадпрыемства “Інстытут пладаводства” (дысертацыя “Аптымізацыя элементаў тэхналогіі вытворчасці і захоўвання ягад маліны рэмантантнай”); Шаўчэнка Вера Уладзіміраўна, навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя У.А.Белага Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” (дысертацыя “Кампазіцыйныя матэрыялы тэхнічнага прызначэння на аснове поліалкілентэрэфталатаў, мадыфікаваных ізацыянатнымі падаўжальнікамі ланцуга”).