10.01.01 – беларуская літаратура
10.01.03 – літаратура народаў свету (славянскія літаратуры)
10.01.08 – тэорыя літаратуры. Тэксталогія
Магчыма паступленне па мэтавым накіраванні ад універсітэта ці іншай установы (за кошт дзяржаўнага бюджэту). Дзеля гэтага патрэбна даслаць заяўку да лютага 2019 г.
Колькасць бюджэтных месцаў у аспірантуру і дактарантуру абмежаваная. Колькасць платных месцаў у аспірантуру і дактарантуру неабмежаваная.
У адпаведнасці з Палажэннем аб падрыхтоўцы навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі ў Рэспубліцы Беларусь прыём дакументаў у аспірантуру і дактарантуру адбываецца з 1 жніўня па 30 верасня 2019 года.
Прыём уступных экзаменаў і правядзенне сумоўяў па спецыяльных дысцыплінах – з 7 па 13 кастрычніка 2019 года.
Па пытаннях, калі ласка, звяртайцеся: +375-17-3321802; anatol1976@gmail.com (Анатоль Віктаравіч Трафімчык).