Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

14.01.2019

З 14 студзеня па 1 лютага 2019 года НАН Беларусі праводзіць Дні адкрытых дзвярэй

У рамках святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню беларускай навукі, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі праводзіць “Дні адкрытых дзвярэй”.

З 14 студзеня па 1 лютага 2019 года ўсе жадаючыя бясплатна могуць наведаць Музей гісторыі НАН Беларусі. Музей гісторыі НАН Беларусі з’яўляецца мемарыяльным комплексам гісторыі вышэйшай навуковай арганізацыі Рэспублікі Беларусь – Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і адначасова культурна-асветніцкай установай. На плошчы каля 250 кв. м. размешчана больш за 3,5 тыс. экспанатаў, якія адлюстроўваюць гісторыю станаўлення і развіцця навукі ў Беларусі, стварэнне і развіццё навуковых накірункаў, навуковую і навукова-практычную дзейнасць вучоных, навуковых падраздзяленняў і інстытутаў рэспублікі, станаўленне акадэмічных навуковых школ у галіне прыродазнаўчых, тэхнічных, медыцынскіх і гуманітарных навук, выдатныя дасягненні беларускіх вучоных, міжнародныя навуковыя сувязі, пытанні дзяржаўнага кіраўніцтва навукай.

За падрабязнай інфармацыяй і для папярэдняга запісу звяртацца па тэлефонах: + 375-29-5922740; + 375-17-2842818.

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” праводзіць 30 студзеня 2019 года ў 15.00 Дзень адкрытых дзвярэй. Супрацоўнікі і выкладчыкі інстытута раскажуць аб умовах паступлення і навучанні ў магістратуры і аспірантуры НАН Беларусі, дапамогуць маладым людзям зрабіць выбар па 15 спецыяльнасцях магістратуры. Дзень адкрытых дзвярэй адбудзецца па адрасе: Мінск, вул.Кнорына, д.1, 3 паверх, аўд. 36.