Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

15.01.2019

НАН Беларусі аб’яўляе конкурс па выбары выканаўцы часткі мерапрыемства

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб’яўляе аб правядзенні конкурсу па выбары выканаўцы часткі мерапрыемства (заданне) “Правядзенне ацэнкі глебава-рэсурснага патэнцыялу на прыкладзе забруджаных радыенуклідамі аграландшафтаў Гомельскай і Магілёўскай абласцей з выкарыстаннем распрацаваных геаінфармацыйных алгарытмаў у мэтах адаптацыі землекарыстання да натуральных умоў”. Азначанае заданне выконваецца ў рамках мерапрыемства 130 “Навуковае рашэнне праблем вядзення сельскай і лясной гаспадаркі на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання” Дзяржаўнай праграмы па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2011-2015 гады і на перыяд да 2020 года.

Дата канчатковага тэрміну прыёму конкурсных прапаноў: 12.02.2019.
Дата правядзення конкурсу: 13.02.2019.