На падставе прапаноў Расійска-Беларускай камісіі па Міжакадэмічных прэміях, выпрацаваных па выніках конкурсу на саісканне прэмій РАН і НАН Беларусі, вырашана прысудзіць прэміі Расійскай акадэміі навук і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2018 года:
у галіне прыродазнаўчых навук – за цыкл работ “Біяхімія бялкоў цытахром Р450-залежных монааксігеназных сістэм” калектыву расійскіх і беларускіх вучоных у складзе:
Гілеп Андрэй Аляксандравіч, вядучы навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат хімічных навук;
Струшкевіч Наталля Уладзіміраўна, вядучы навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат хімічных навук;
Усанаў Сяргей Аляксандравіч, акадэмік-сакратар Аддзялення хіміі і навук аб Зямлі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, галоўны навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар хімічных навук, прафесар;
Іваноў Аляксей Сяргеевіч, загадчык лабараторыі Федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай навуковай установы “Навукова-даследчы інстытут біямедыцынскай хіміі імя В.М.Араховіча”, доктар біялагічных навук, прафесар;
Мішарын Аляксандр Юр’евіч, загадчык лабараторыі Федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай навуковай установы “Навукова-даследчы інстытут біямедыцынскай хіміі імя В.М.Араховіча”, доктар біялагічных навук, прафесар;
Шумянцава Вікторыя Васільеўна, загадчык лабараторыі Федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай навуковай установы “Навукова-даследчы інстытут біямедыцынскай хіміі імя В.М.Араховіча”, доктар біялагічных навук, прафесар.
У галіне тэхнічных навук за цыкл прац “Функцыянальныя матэрыялы: мезамеханічны аналіз, таксанамічны прагноз, камп’ютарны дызайн структуры і перспектывы стварэння разумных матэрыялаў” пераможцамі сталі:
Гольдадэ Віктар Антонавіч, прафесар установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”, вядучы навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя У.А.Белага Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, доктар тэхнічных навук, прафесар;
Плескачэўскі Юрый Міхайлавіч, загадчык кафедры Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар тэхнічных навук, прафесар;
Шылько Сяргей Віктаравіч, загадчык лабараторыі дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя У.А.Белага Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт;
Карніенка Людміла Аляксандраўна, старшы навуковы супрацоўнік Федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай установы навукі Інстытута фізікі трываласці і матэрыялазнаўства Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук, вучоны сакратар Асацыяцыі вучэбна-навуковых арганізацый “Расійскі матэрыялазнаўчы цэнтр”, кандыдат фізіка-матэматычных навук,
Люкшын Барыс Аляксандравіч, вядучы навуковы супрацоўнік Федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай установы навукі Інстытута фізікі трываласці і матэрыялазнаўства Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук, загадчык кафедры Федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі “Томскі дзяржаўны ўніверсітэт сістэм кіравання і радыёэлектронікі”, доктар тэхнічных навук, прафесар;
Панін Сяргей Віктаравіч, намеснік дырэктара па навуковай рабоце, загадчык лабараторыі Федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай установы навукі Інстытута фізікі трываласці і матэрыялазнаўства Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук, прафесар Федэральнай дзяржаўнай аўтаномнай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі “Нацыянальны даследчы Томскі політэхнічны ўніверсітэт”, доктар тэхнічных навук, прафесар Расійскай акадэміі навук;
Прэмію РАН і НАН Беларусі ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук за манаграфію “Краіна ў агні 1941 – 1945” у трох тамах, шасці кнігах (М. 2011 - 2017) вырашана прысудзіць калектыву расійскіх і беларускіх вучоных у складзе:
Варанкова Ірына Юр’еўна, старшы навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”;
Каваленя Аляксандр Аляксандравіч, акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар;
Літвін Аляксей Міхайлавіч, загадчык аддзела дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, доктар гістарычных навук, прафесар;
Мягкоў Міхаіл Юр’евіч, вядучы навуковы супрацоўнік Федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай установы навукі Інстытута ўсеагульнай гісторыі Расійскай акадэміі навук, доктар гістарычных навук, прафесар;
Нікіфараў Юрый Аляксандравіч, старшы навуковы супрацоўнік Федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай установы навукі Інстытута ўсеагульнай гісторыі Расійскай акадэміі навук, кандыдат гістарычных навук, дацэнт;
Ржэшэўскі Алег Аляксандравіч, галоўны навуковы супрацоўнік Федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай установы навукі Інстытута ўсеагульнай гісторыі Расійскай акадэміі навук, доктар гістарычных навук, прафесар.
Прэміі РАН і НАН Беларусі прысуджаюцца раз у тры гады за выдатныя навуковыя вынікі, атрыманыя ў ходзе сумесных даследаванняў у галіне прыродазнаўчых, тэхнічных, гуманітарных і сацыяльных навук, якія маюць важнае навуковае і практычнае значэнне. У конкурсе на саісканне прэмій могуць удзельнічаць расійскія і беларускія навукоўцы, якія з’яўляюцца грамадзянамі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь і працуюць у навуковых арганізацыях, падведамных Міністэрству навукі і вышэйшай адукацыі Расійскай Федэрацыі, і ў навуковых арганізацыях Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. На конкурс могуць быць прадстаўлены работы або серыі сумесных работ, выкананыя калектывам вучоных з навуковых арганізацый, падведамных Міністэрству навукі і вышэйшай адукацыі Расійскай Федэрацыі і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Аўтарскі калектыў работы, вылучаемай на конкурс, не павінен перавышаць трох чалавек з кожнага боку. Памер адной прэміі – 10 000 долараў ЗША.