Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

27.01.2019

У Антарктыдзе ў гонар Дня навукі беларускія палярнікі паднялі сцягі Рэспублікі Беларусь і НАН Беларусі

Ад імя ўдзельнікаў 11-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі начальнік экспедыцыі Аляксей Гайдашоў даслаў віншаванне з Днём беларускай навукі калектыву НАН Беларусі і ўсім работнікам навуковай сферы краіны.

Тэкст віншавання

Паважаныя калегі, дарагія сябры!

Каманда 11-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі віншуе ўсіх работнікаў навуковай сферы Рэспублікі Беларусь з прафесійным святам – Днём беларускай Навукі!

Рэспубліцы Беларусь, калектыву Нацыянальнай акадэміі навук, усім беларускім навукоўцам і інжынерам ёсць чым ганарыцца – на самым халодным кантыненце Зямлі паспяхова рэалізуецца ўнікальны нацыянальны праект сусветнай значнасці – ствараецца сучасная даследчая станцыя. Рэалізацыя праекта такога ўзроўню пад сілу толькі той краіне, якая мае працавіты і дружны народ, надзейны навуковы падмурак і волю да Перамогі!

Жадаем Вам моцнага палярнага здароўя, дабрабыту, плённай працы, увасаблення ў жыццё новых навуковых ідэй і прарыўных адкрыццяў у інтарэсах нашай краіны і сусветнага навуковага прагрэсу!

У гонар прафесійнага свята – Дня беларускай Навукі на флагштоках нацыянальнай даследчай станцыі ў Антарктыдзе ўзняты дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь і сцяг Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі.

З глыбокай пашанай да вашага працы
Аляксей Гайдашоў
Артур Івашка
Аляксей Хаткевіч
Аляксандр Лянкевіч
Уладзіслаў Базылевіч
Дзмітрый Лукашанец
Сяргей Сухараў
Сяргей Байкоў