Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

31.01.2019

У Прэзідыуме Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшла сустрэча з акадэмікамі

31 студзеня 2019 года па традыцыі ў Прэзідыуме Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшла сустрэча з акадэмікамі, дзе былі агучаны некаторыя папярэднія вынікі дзейнасці НАН Беларусі, уручаны розныя ўзнагароды.

Удзельнікаў сустрэчы прывітаў Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Уладзімір Гусакоў. “Сустрэча з вамі, прадстаўнікамі эліты беларускай навукі для мяне заўсёды хвалюючая. Тут сабраліся вядомыя навукоўцы, якія валодаюць шэрагам выдатных якасцей, якія забяспечваюць устойлівае развіццё навукі. За гады свайго існавання НАН Беларусі паказала, што акадэмічная арганізацыя навуковай дзейнасці найбольш перспектыўная”, – адзначыў У. Гусакоў. Ён таксама зрабіў невялікі гістарычны экскурс па развіцці навукі ў нашай краіне, згадаў найбольш яркія імёны і падзеі.

“Вашы вынікі і дасягненні вартыя самай высокай ацэнкі, – падкрэсліў У. Гусакоў, звяртаючыся да акадэмікаў. Сваёй працай вы даказалі, што навука ўяўляе невычэрпныя магчымасці на шляху да інтэлектуальнага і духоўнага багацця”.

Галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі акадэмік Аляксандр Кільчэўскі агучыў некаторыя вынікі дзейнасці арганізацый Акадэміі навук.

Фота С. Дубовік, газета “Навука”