Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

07.02.2019

Аб’яднаны інстытут машынабудавання наведаў намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Ляшэнка

6 лютага 2019 года намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Ляшэнка наведаў вопытны ўчастак электратранспарту і кампанентаў электрапрывада Аб’яднанага інстытута машынабудавання НАН Беларусі. У ходзе візіту абмяркоўваліся перспектывы развіцця электратранспарту ў Беларусі.

У сустрэчы таксама прынялі ўдзел: Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў, Міністр прамысловасці Павел Уцюпін, намеснік Міністра транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч, Старшыня Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шyмілін, а таксама шэраг кіраўнікоў і прадстаўнікоў канструктарскіх і тэхналагічных службаў вядучых машынабудаўнічых прадпрыемстваў рэспублікі розных формаў уласнасці.

Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь азнаёміўся з шырокай экспазіцыяй макетных і вопытных узораў электратранспарту, кампанентаў электрапрывода і назапашвальнікаў энергіі інстытута і іншых акадэмічных арганізацый, якія рэалізуюць праекты ў галіне электратранспарту.

Генеральны дырэктар Аб’яднанага інстытута машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Паддубка праінфармаваў удзельнікаў аб кампанентах электрапрывада, сілавой электронікі, назапашвальнікаў энергіі ўласнай распрацоўкі і азнаёміў з перспектыўнымі праектамі па стварэнні тыпавога раду каркасна-панэльных электрамабіляў айчыннай вытворчасці.

Паводле інфармацыі АІМ