Асаблівы акцэнт у ходзе выступленняў будзе зроблены на героях баявых дзеянняў – у тым ліку выхадцах з тэрыторыі сучасных Беларусі і Літвы.
Мэта мерапрыемства: праз лёсы і подзвігі ўдзельнікаў Руска-Японскай вайны (1904-1905 гг.) паказаць жорсткасць і безвыходнасць тых кровапралітных бітваў, неабходнасць пошуку мірнага вырашэння міжнародных канфліктаў.
Інстытут ваеннай спадчыны (Літва) правядзе прэзентацыю фотавыставы, прысвечанай падзеям пачатку Руска-Японскай вайны. У яе аснову пакладзены матэрыялы Мастацкага альбома з тэкстам “Руска-Японская вайна на сушы і на моры” (выпускі 1-8, 1904-1906 гг. выдання).
Арганізатарамі круглага стала выступаюць: Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, грамадская арганізацыя “Інстытут ваеннай спадчыны” (г. Вільнюс). Узаемадзеянне арганізацый ажыццяўляецца на аснове Пагаднення аб навуковым супрацоўніцтве, падпісаным у чэрвені 2018 года.
Мерапрыемства праходзіць у рамках міжнароднага праекта “Гісторыя ў імя міру”, які рэалізуецца з сакавіка 2016 года. Удзельнікамі праекта выступаюць дзяржаўныя і грамадскія арганізацыі Беларусі, Расіі, Літвы і Латвіі. Мэта праекта: захаванне памяці воінаў, якія загінулі ў ходзе войнаў і ўзброеных канфліктаў ХІХ - ХХ стст.
Сярод мерапрыемстваў можна вылучыць: міжнародныя гістарычныя чытанні Мінск-Мядзел-Паставы-Зарасай-Даўгаўпілс (17-20 сакавіка 2016 года), міжнародныя гістарычныя чытанні “Беларусь у абарончых баях 1941 года” (9 чэрвеня 2016, Мінск, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны), фотавыстава “Баявы шлях авіяцыйнага палка “Нармандыя-Нёман” (2017 г., Мінск-Вільнюс), фотавыстава “Першая сусветная вайна. Агульная гісторыя. Агульная памяць саюзнікаў па зброі” (2018 г., Санкт-Пецярбург-Масква-Мінск-Вільнюс).
Дата, час: 8 лютага 2019 г., 12:00-15:00
Месца: Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1), паверх 2, канферэнц-зала, каб. 223.