На пасяджэнні будзе разгледжана пытанне: “Функцыянальныя прадукты харчавання: навуковыя асновы распрацоўкі, вытворчасці і спажывання”. З асноўным дакладам выступіць намеснік генеральнага дырэктара па стандартызацыі і якасці прадуктаў харчавання РУП “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні”, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Маргунова Алена Міхайлаўна. Судакладчык: дырэктар РУП “Інстытут мяса-малочнай прамысловасці”, кандыдат эканамічных навук, дацэнт Меляшчэня Аляксей Віктаравіч і дырэктар ГП “Белтэхнахлеб” Каласоўская Ларыса Станіславаўна.