Ордэны, медалі і ганаровыя званні прысуджаны за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, рэалізацыю бюджэтна-фінансавай і падатковай палітыкі, развіццё машынабудавання, хімічнай прамысловасці, заслугі ў галінах навукі, адукацыі, культуры і інш.
Ордэнам Пашаны адзначаны заслугі генеральнага дырэктара дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання “Хімічны сінтэз і біятэхналогіі” – дырэктара Інстытута мікрабіялогіі НАН Беларусі Эміліі Каламіец і генеральнага дырэктара Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па харчаванні Зянона Лоўкіса.
Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаны: галоўны рэдактар часопіса “Навука і інавацыі” Жанна Камарова, акадэмік-сакратар Аддзялення хіміі і навук аб Зямлі НАН Беларусі Сяргей Усанаў, першы намеснік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Аляксандр Лукашанец.
Ганаровае званне “Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь” прысвоена намесніку Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргею Кіліну.
Шчыра віншуем нашых калег з высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі і жадаем новых творчых поспехаў!