Галоўная мэта новай структуры – праблемныя даследаванні чытання як важнага сацыялізуючага фактару, падрыхтоўка рэкамендацый, распрацоўка новых форм работы, адаптаваных да рэалій сённяшняга дня, прыцягненне да чытання, перш за ўсё, моладзі. Асаблівую ролю ў гэтым пытанні будзе адыгрываць работа Савета па кнігавыданні, які дзейнічае пры МААН. Як падкрэсліў, выступаючы на пленарным пасяджэнні XI Сесіі Савета па кнігавыданні, Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі, кіраўнік Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук Уладзімір Гусакоў: “У цяперашні час дзейнасць Савета па кнігавыданні пры МААН спрыяе фарміраванню інавацыйных падыходаў, з’яўленню новых ідэй, пашырэнню даследчай прасторы, адкрыццю новых навуковых перспектыў, і што не менш важна – дыялогу паміж прафесійнай супольнасцю і масавай аўдыторыяй”.
26 лютага 2019 года адбылося ўзнагароджанне пераможцаў міжнароднага конкурсу на саісканне Прэміі імя Д.С. Ліхачова Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук. Дыпломы і медалі лаўрэатам уручыў Уладзімір Гусакоў. Пераможцамі конкурсу на саісканне Прэміі імя Д.С. Ліхачова за лепшыя навуковыя працы, якія ўнеслі буйны ўклад у нацыянальную культуру, навуку пра кнігу, вывучэнне гісторыі, тэорыі і сучасных праблем кніжнай культуры сталі 13 навуковых супрацоўнікаў Расіі і Беларусі. Дадзены конкурс праводзіцца раз у тры гады.
Удзельнікі XI Сесіі разгледзелі таксама задачы Савета па кнігавыданні пры МААН у сучасных умовах, абмеркавалі напрамкі навукова-даследчай дзейнасці, арганізацыю навуковых мерапрыемстваў пад эгідай МААН, у тым ліку V Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Беркаўскія чытанні. Кніжная культура ў кантэксце міжнародных кантактаў”.
Міжнародная асацыяцыя акадэмій навук была створана ў 1993 годзе ў Кіеве для арганізацыі ўзаемадзеянняў паміж акадэміямі розных краін. З 2017 года НАН Беларусі стала выконваць функцыі базавай акадэміі навук у арганізацыйным і метадычным суправаджэнні МААН. Кіраўніком Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук быў абраны Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Уладзімір Рыгоравіч Гусакоў. Вышэйшы кіруючы орган Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук – Савет МААН. Па стане на студзень 2019 года ў склад МААН уваходзяць 15 паўнапраўных і 8 асацыіраваных членаў, а таксама дзейнічаюць 19 навуковых саветаў.
Больш падрабязную інфармацыю аб МААН можна знайсці на сайце http://www.int-maan.by