Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі заснаваны восем прэмій за лепшую навуковую работу ў памеры 250 базавых велічынь кожная:
у галіне фізіка-матэматычных навук (адна прэмія);
у галіне інфармацыйных тэхналогій (адна прэмія);
у галіне фізіка-тэхнічных і тэхнічных навук (адна прэмія);
у галіне хімічных навук і навук аб Зямлі (адна прэмія);
у галіне біялагічных навук (адна прэмія);
у галіне медыцынскіх навук (адна прэмія);
у галіне гуманітарных і сацыяльных навук (адна прэмія);
у галіне аграрных навук (адна прэмія).
Саіскальнікамі прэмій НАН Беларусі могуць быць грамадзяне Рэспублікі Беларусь – асобныя навукоўцы або калектывы вучоных (не больш за тры чалавекі), якія апублікавалі вынікі даследаванняў у манаграфіях, цыклах артыкулаў у вядучых навуковых часопісах, якія выканалі распрацоўкі, практычная рэалізацыя якіх у сукупнасці адлюстроўвае рашэнне значнай навуковай і / або практычнай праблемы.
Работа, якая вылучаецца на саісканне прэміі НАН Беларусі, павінна быць выканана і яе вынікі апублікаваныя ў асноўным за апошнія пяць гадоў. Дапускаецца ўключэнне ў цыкл больш ранніх, найбольш важных, тэматычна звязаных з работай публікацый і іншых вынікаў даследаванняў.
Права вылучэння работ на саісканне прэмій НАН Беларусі маюць акадэмікі і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (па сваёй спецыяльнасці), вучоныя і навукова-тэхнічныя саветы арганізацый Акадэміі навук. Работа можа быць вылучана вучонымі або навукова-тэхнічнымі саветамі іншых арганізацый Рэспублікі Беларусь, у тым ліку ўстаноў вышэйшай адукацыі або іх факультэтаў, сумесна з навукоўцам або навукова-тэхнічным саветам арганізацыі НАН Беларусі.
Дакументы і матэрыялы, аформленыя ў адпаведнасці з патрабаваннямі, прадстаўляюцца да 1 кастрычніка 2019 г. у Упраўленне прэмій, стыпендый і ўзнагарод Галоўнага ўпраўлення кадраў і кадравай палітыкі апарата Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (каб. 317, 406).
Тэл. для даведак: (017) 284-24-56; (017) 284-28-26.
З Палажэннем аб прэміях Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі можна азнаёміцца тут.