Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

28.02.2019

Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі запрашае прыняць удзел у рабоце навукова-метадалагічнага семінара “Станаўленне і развіццё сацыялагічнай школы ў Беларусі”

ДНУ “Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі” запрашае прыняць удзел у рабоце навукова-метадалагічнага семінара “Станаўленне і развіццё сацыялагічнай школы ў Беларусі”, які адбудзецца 6 сакавіка 2019 г. у 11:00 у Інстытуце сацыялогіі НАН Беларусі (г. Мінск, вул. Сурганава, 1, к.2).

Асноўныя напрамкі работы навукова-метадалагічнага семінара:
1. Дынаміка сацыяльнай структуры сучаснага беларускага грамадства
2. Структура, функцыі і роля сацыяльнага кіравання ў сучасным грамадстве
3. Эўрыстычны патэнцыял сацыялогіі канфліктаў і катастроф у сучасным беларускім грамадстве

Больш падрабязная інфармацыя аб мерапрыемстве – па спасылцы.

Дадзенае мерапрыемства стане першым у рамках падрыхтоўкі да святкавання юбілею Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі (16 студзеня 2020 г.). Таксама на працягу 2019 года ў Інстытуце запланаваны шэраг мерапрыемстваў прысвечаных сацыялагічным школам, якія сфарміраваліся за 30 гадоў існавання Інстытута. Гэтыя мерапрыемствы будуць праходзіць у фармаце як самастойных навукова-метадалагічных семінараў, так і семінараў у рамках міжнародных канферэнцый, запланаваных да правядзення на працягу ўсяго года.

Больш падрабязна аб запланаваных мерапрыемствах можна даведацца на сайце Інстытута.