Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

07.03.2019

Віншаванне Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі У.Р. Гусакова з Днём жанчын

Дарагія жанчыны!
Паважаныя калегі!

Ад імя Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і ад сябе асабіста віншую вас з цудоўным вясеннім святам – Днём жанчын! Такое дзівоснае свята і не магло быць у другую пару. Усё самае светлае, лепшае мы звязваем з вялікай таямніцай абнаўлення прыроды, з абуджэннем новага жыцця, новай сілы і новай надзеі.

Гэты дзень – яшчэ адна нагода задумацца аб высокай ролі жанчыны ў нашым грамадстве, звярнуць увагу на яе праблемы і дапамагчы іх вырашыць.

Мы, мужчыны, памятаем пра неацэнны ўклад жанчын-вучоных у развіццё нашай краіны і айчыннай навукі. Таксама ваш высокі прафесіяналізм, творчы падыход да працы, энтузіязм і ініцыятыва адыгрываюць важную ролю ў жыцці Акадэміі навук, бо прадстаўніцы прыгожага полу складаюць у НАН Беларусі больш за 47%. Ваша сардэчнасць, спагадлівасць, уменне спалучаць напружаную працу ў інстытутах і лабараторыях з хатнімі клопатамі заслугоўваюць самай высокай ацэнкі. Упэўнены, у бліжэйшы час колькасць новых членаў Нацыянальнай акадэміі навук папоўніцца выбітнымі жанчынамі-вучонымі!

Хачу пажадаць, каб вясна ў душы і сардэчнае цяпло атачала Вас заўсёды – не толькі ў гэты дзень. Кахайце і будзьце каханымі! Тварыце, і няхай поспех спадарожнічае вам! Няхай нягоды і парывістыя вятры лёсу абыходзяць Ваш дом бокам.

Хай акружаюць Вас уважлівыя і клапатлівыя мужчыны. Моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, мілыя жанчыны!

Уладзімір Гусакоў,
Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмік