Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

11.03.2019

Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі правядзе сатэлітны семінар “Новыя метады лячэння захворванняў з выкарыстаннем біямедыцынскіх клетачных прадуктаў”

14 сакавіка 2019 года ў Дзяржаўнай навуковай установе “Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” адбудзецца сатэлітны семінар “Новыя метады лячэння захворванняў з выкарыстаннем біямедыцынскіх клетачных прадуктаў”, арганізаваны ў рамках XXVI Міжнароднага медыцынскага форуму “Ахова здароўя Беларусі – 2019”.

Семінар адбудзецца па адрасе: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 27, к. 331 (актавая зала).
Час правядзення семінара – 10:00 – 14:00

Праграма семінара