У цяперашні час у многіх развітых краінах адзначаецца змена ўзроставай структуры супольнасці, узрастанне долі пажылых людзей у адносінах да моладзі і асоб сталага ўзросту. “Старэнне” насельніцтва адбываецца як за кошт невялікай нараджальнасці, так і за кошт павелічэння працягласці жыцця. Узнікае пытанне матэрыяльнага забеспячэння пенсіянераў, паколькі зніжаецца колькасць працаздольнага насельніцтва, а павелічэнне іх эфектыўнасці працы не забяспечвае выдаткаў на ўтрыманне пажылых. Існуе і медыцынскі аспект геранталогіі і герыятрыі. Зніжэнне фізічных нагрузак, паляпшэнне медыцынскага абслугоўвання, больш камфортныя ўмовы пражывання спрыялі павелічэнню працягласці жыцця, але ў значнай ступені не знялі пытання герыятрыі, і нават наадварот, назіраецца амаладжэнне шэрагу захворванняў, г.зн. заахворванні, характэрныя для пажылых, пачынаюць з’яўляцца ў маладых і сталых, часта прыводзячы да смяротнага зыходу.
Такім чынам, само жыццё патрабуе інтэнсіфікацыі, пашырэння і паглыблення фундаментальных і прыкладных навуковых і медыцынскіх даследаванняў у галіне геранталогіі і герыятрыі.
Старонка мерапрыемства на сайце Інстытута радыебіялогіі.
Даведачна
Акадэмік Яўгеній Фёдаравіч Канапля з 1981 г. узначальваў сектар геранталогіі Акадэміі навук БССР, які быў створаны рашэннем Прэзідыума Акадэміі навук БССР у 1957 г. Ужо тады навукоўцы разумелі важнасць вывучэння механізмаў старэння і працягласці жыцця, працаздольнасці і творчай старасці. Іх цікавілі не толькі сацыяльныя фактары дэмаграфічных працэсаў, але і біялагічныя аспекты старэння, якія сталі фундаментальнымі для геранталогіі і герыятрыі. Пад кіраўніцтвам Я.Ф. Канаплі ў Мінску ў 1983 г. прайшоў першы з’езд Беларускага таварыства герантолагаў і герыятрыі, выдадзены тэзісы дакладаў. На з’ездзе былі агучаны новыя даныя аб фізіка-хімічных і структурных асновах рэгуляцыі найважнейшых біясістэм арганізма пры старэнні, асаблівасці клінікі і лячэння захворванняў у пажылым і старэчым узросце. Ідэі і канцэпцыі, якія прагучалі на з’ездзе прадстаўляюць не толькі гістарычны інтарэс, яны і пераемна развіваюцца сучаснымі айчыннымі даследчыкамі. Гэта і эвалюцыйныя аспекты геранталогіі, і сістэмны падыход, і вывучэнне фізіялагічных механізмаў старэння.
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, па ініцыятыве і пры непасрэдным удзеле Я.Ф. Канаплі, у 1987 г. створаны Інстытут радыебіялогіі Акадэміі навук БССР (цяпер Дзяржаўная навуковая ўстанова “Інстытут радыебіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”). У 2003 г. пад яго кіраўніцтвам ажыццёўлены перавод Інстытута радыебіялогіі з г. Мінска ў г. Гомель і наладжана навукова-даследчая праца. Яўгенам Фёдаравічам арганізаваны Гомельскі філіял Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, каардынуючы навукова-даследчую дзейнасць навуковых, адукацыйных і іншых устаноў Гомельскай вобласці. У апошнія гады жыцця акадэмік Я.Ф. Канапля кіраваў работай Аддзялення медыцынскіх навук НАН Беларусі.