Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

20.03.2019

У ІПНК НАН Беларусі стартавала серыя навучальных курсаў на тэму “Антыкарупцыйнае заканадаўства Рэспублікі Беларусь: тэорыя і правапрымяняльная практыка”

У ДУА “Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі” стартавала серыя навучальных курсаў на тэму “Антыкарупцыйнае заканадаўства Рэспублікі Беларусь: тэорыя і правапрымяняльная практыка”. На першым этапе 18-19 сакавіка 2019 года прайшлі навучанне 21 чалавек з ліку кіраўнікоў і сакратароў антыкарупцыйных камісій арганізацый сістэмы НАН Беларусі.

У рамках супрацоўніцтва з дзяржаўнымі органамі да ўдзелу ў навучальных курсах былі прыцягнуты работнікі пракуратуры г. Мінска, спецыялісты Навукова-практычнага цэнтра ўмацавання законнасці і правапарадку Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь. На шырокім практычным матэрыяле былі абмеркаваны пытанні рэалізацыі антыкарупцыйнага заканадаўства і юрыдычнай адказнасці за карупцыйныя правапарушэнні.

Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў запрашае прадстаўнікоў арганізацый НАН Беларусі да ўдзелу ў другім этапе серыі навучальных курсаў, які запланаваны на красавік 2019 года.