Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

21.03.2019

На пасяджэнні Інтэлектуальнага клуба “Жанчыны ў філасофіі” абмяркуюць праблемы дыскрымінацыі мужчын

1 красавіка 2019 года ў 14:30 у рамках пасяджэння Інтэлектуальнага клуба “Жанчыны ў філасофіі” адбудзецца абмеркаванне даклада малодшага навуковага супрацоўніка Д. В. Сталярова “Патрыярхальная стэрэатыпізацыя як сістэма дыскрымінацыі мужчын”. Мерапрыемства пройдзе па адрасе: вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, к. 302.

Будуць разгледжаны характэрныя рысы патрыярхальнай гендарнай сістэмы і іх уплыў на становішча мужчын у грамадстве. Будзе прааналізаваны статус мужчын і жанчын у сацыяльнай прасторы патрыярхату, ажыццёўлены аналіз псіхалагічных праблем, з якімі сутыкаюцца мужчыны традыцыйных поглядаў, а таксама разгледжаны ўплыў традыцыйных стэрэатыпаў на адукацыйны і выхаваўчы працэсы. Аўтар прызнае неабходнасць пераадолення пэўных гендарных стэрэатыпаў і фарміравання культуры гендарнай роўнасці.