У ходзе работы навуковага форуму плануецца абмеркаванне актуальных даследаванняў у галіне навук аб мозгу: пластычнасць мозгу; біяпрынтынг матрыкса мозгу; інтэрфейс мозг-камп’ютар; прафілактыка захворванняў мозгу.
Навуковая праграма ўключае пленарнае пасяджэнне, выступленні з вуснымі дакладамі і стэндавую сесію.
Форма ўдзелу: публікацыя матэрыялаў і пленарны / вусны / стэндавы даклад; публікацыя матэрыялаў; удзел без публікацыі і дакладу. Мовы канферэнцыі: беларуская, руская, англійская. Па выніках рэцэнзавання матэрыялы будуць апублікаваны ў выглядзе тэзісаў.