Як адзначыў у час пасяджэння Сумеснага камітэта па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве паміж Навукова-даследчым саветам Турцыі (ТЮБІТАК) і НАН Беларусі Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў, беларускія і турэцкія навукоўцы распрацуюць “Дарожную карту” развіцця супрацоўніцтва паміж НАН Беларусі і Навукова-даследчым саветам Турцыі (ТЮБІТАК) на 2019-2021 гады. У сваю чаргу, віцэ-прэзідэнт ТЮБІТАК Аркун Хасекіаглу (Orkun Hasekioglu) паведаміў, што турэцкі бок зацікаўлены ў пашырэнні супрацоўніцтва па ўсіх галінах, што ўяўляюць узаемную цікавасць. На пасяджэнні Сумеснага камітэта беларускія і турэцкія навукоўцы ўзгаднілі агульныя напрамкі навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, якія будуць уключаны ў “Дарожную карту”. Сярод іх – беспілотныя лятальныя апараты, графенавыя і лазерныя тэхналогіі, оптаэлектроніка, новыя біяматэрыялы, у тым ліку, біяраскладальныя, а таксама сумесныя даследаванні ў галіне назірання і кантролю за забруджваннем паветра ў Антарктыдзе. Плануецца, што ў бліжэйшы час будзе ўзгоднены канкрэтны пералік сумесных праектаў для напаўнення праекта “Дарожнай карты”, падпісанне якой запланавана падчас візіту Дзяржаўнай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь у Турэцкую Рэспубліку ў красавіку 2019 года.