Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

29.03.2019

Фізіка-тэхнічны інстытут запрашае да міждысцыплінарнага супрацоўніцтва маладых вучоных

4 красавіка 2019 г. на базе ДНУ “Фізіка-тэхнічны інстытут НАН Беларусі” пройдзе Круглы стол маладых вучоных, прысвечаны развіццю міждысцыплінарнага супрацоўніцтва інстытутаў Акадэміі навук. На мерапрыемстве будуць прадстаўлены даклады па перспектыўных напрамках ФТІ. Больш дэталёва будуць разгледжаны:

Металаграфічныя даследаванні:
-выкарыстоўваемае абсталяванне;
-пробападрыхтоўка;
-аналіз структур.

Адытыўныя тэхналогіі:
-устройства і прынцып 3d прынтара для друку металаў;
-праблемы і перспектывы напрамку.

Тэхналогіі Электронна-прамянёвай зваркі (Элз):
-гісторыя адкрыцця і распрацоўкі метаду Элз;
-прынцыповая схема;
-прыклады матэрыялаў і канструкцый;
-вопыт Элз у ФТІ НАН Беларусі.

Тэхналогія іённа-плазменнага азатавання:
-абсталяванне і спецыфіка працэсу;
-перавага перад традыцыйнымі метадамі ўмацавання паверхні;
-дэманстрацыя работы спектрометра.

Выпрабаванні на каразійную стойкасць:
-выбар метадаў даследавання каразійнай стойкасці матэрыялу;
-пробападрыхтоўка ўзораў;
-падрыхтоўка электраліту;
-выпрабаванні на каразійную стойкасць.

Індукцыйныя тэхналогіі: -галіна прымянення і перавагі працэсу індукцыйнага нагрэву;
-мадэляванне індукцыйнага абсталявання;
-абсталяванне, якое выпускаецца на базе ФТІ;
-перспектывы развіцця метаду.

Электрахімічная апрацоўка матэрыялаў:
-абсталяванне і спецыфіка працэсу;
-умацавальныя пакрыцці;
-перспектывы метаду.

Тонкаплёначныя вакуумныя пакрыцці:
-алмазападобныя пакрыцці, фарміруемыя гібрыдным метадам PVD / CVD, іх прымяненне;
-камбінаваная тэхналогія ўмацавання шляхам іённага азатавання і нанясення звышцвёрдых пакрыццяў у адзіным тэхналагічным цыкле;
-кампазіцыйныя пакрыцці;
-комплекс даследчага абсталявання (скрэтч-тэстар, АСМ, мікрацвердамер, мікраінтэрферометр, трыбаметр з кліматычнай камерай, эліпсамер, кантактна-вуглавы ганіёметр).

Апрацоўка металаў ціскам:
-штампоўка высокадакладных вырабаў для медыцыны;
-выраб ахоўных элементаў для бронекамізэлек;
-рэнтгенатэлевізійны неразбуральны кантроль гатовых вырабаў.

Магніта-імпульсная апрацоўка (МІА) металаў:
-штампоўка магнітным імпульсам;
-асаблівасці і перавагі метаду;
-умацаванне рэжучага інструменту магнітным імпульсам;
-дэманстрацыя работы ўстаноўкі МІА.

Дата правядзення: 4 красавіка 2019 г.
Час пачатку: 14:00
Тэрмін прыняцця заявак: да 02.04.2019 г.
Адрас: вул. Купрэвіча, к.10, г. Мінск
Кантакты: +375 (29) 202-65-54, swezrone@gmail.com

Зарэгістравацца на мерапрыемства ПА СПАСЫЛЦЫ