Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

03.04.2019

Інстытут сацыялогіі запрашае да ўдзелу ў канферэнцыі “Патрыятызм і патрыятычнае выхаванне ў кантэксце выклікаў сучаснасці”

Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі сумесна з Дзяржаўным пагранічным камітэтам Рэспублікі Беларусь 16-17 мая 2019 г. у Мінску праводзіць Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю “Патрыятызм і патрыятычнае выхаванне ў кантэксце выклікаў сучаснасці”.

На канферэнцыі плануецца работа наступных секцый:
Секцыя 1. Тэарэтыка-метадалагічныя аспекты даследавання патрыятызму як сацыяльнай з’явы.
Секцыя 2. Фарміраванне патрыятычных каштоўнасцей у кантэксце выклікаў і пагроз сучаснасці.
Секцыя 3. Патрыятызм беларускай моладзі: традыцыі і сучаснасць.
Секцыя 4. Актуальныя праблемы фарміравання патрыятызму ў вайскоўцаў і супрацоўнікаў праваахоўных органаў у сучасных умовах: тэорыя і практыка.

У рамках канферэнцыі будзе праведзены міжнародны круглы стол “Беларускае навуказнаўства: асноўныя этапы станаўлення і перспектывы развіцця”, прысвечаны навуковай школе навуказнаўства і сацыялогіі навукі, заснавальнікам якой быў доктар сацыялагічных навук Г.А. Несветайлаў (1939-1999 гг.).

Па выніках правядзення канферэнцыі будзе апублікаваны зборнік матэрыялаў. Удзел у канферэнцыі БЯСПЛАТНЫ.

Для ўдзелу ў рабоце канферэнцыі і ўключэння матэрыялаў у зборнік неабходна ў тэрмін да 6 мая 2019 года падаць у электронным варыянце на адрас patriotizm2019@yandex.by заяўку на ўдзел у канферэнцыі, тэзісы даклада.

Пасля атрымання заявачных дакументаў удзельнікам канферэнцыі будзе разаслана запрашэнне на ўдзел у рабоце канферэнцыі.

Больш падрабязную інфармацыю вы можаце даведацца па гэтай спасылцы (націснуць для загрузкі інфармацыйнага ліста)