25 красавіка 2019 года адбудзецца сесія Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
25 красавіка 2019 года ў Вялікай канферэнц-зале (пр. Незалежнасці, 66, галоўны корпус, 2-гі паверх) адбудзецца сесія Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. На парадку дня сесіі – “Справаздача аб дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2018 годзе і задачы на 2019 г.”. Па гэтым пытанні з дакладам выступіць галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі акадэмік Кільчэўскі Аляксандр Уладзіміравіч. Першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Чыжык Сяргей Антонавіч выступіць з дакладам “Аб унясенні змяненняў у Палажэнне аб выбарах членаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”. На сесіі Агульнага сходу будзе зацверджана справаздача НАН Беларусі за 2018 год і прынята пастанова Агульнага сходу НАН Беларусі.
Рэгістрацыя членаў Агульнага сходу будзе праходзіць з 9.00 да 9.45.