У рамках школы прачытаюць лекцыі і правядуць семінары вядучыя прафесары, якія працуюць у сферы біятэхналогій з краін Еўрапейскага Саюза і Рэспублікі Беларусь. Маладыя навукоўцы атрымаюць магчымасць даведацца найноўшую інфармацыю аб апошніх дасягненнях фундаментальнай, прыкладной біятэхналогіі, перспектыўных даследаваннях і распрацоўках, а таксама прадставіць калегам і міжнародным экспертам свае даследчыя праекты ў фармаце постарнай сесіі.
Рабочая мова – англійская.
Арганізацыйны ўзнос для ўдзелу ў школе не прадугледжваецца. Для іншагародніх удзельнікаў транспартныя выдаткі і выдаткі па пражыванні бярэ на сябе арганізацыя, якая дэлегуе.
Для ўдзелу неабходна прайсці анлайн-рэгістрацыю https://forms.gle/NVdwv97ZK4ix1ePV7 і падаць матэрыялы да 26 красавіка 2019 г.