Перад пачаткам сесіі Агульнага сходу Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў паведаміў журналістам, што Акадэмія навук маштабна ўдзельнічае ў працэсах інавацыйнага развіцця ўсіх сфер эканомікі і грамадскага жыцця краіны. “Усё, што мы распрацоўваем, – гэта інавацыйны прадукт V-VI тэхналагічнага ўкладу. Мы працуем у кантэксце сусветных тэндэнцый па найноўшых напрамках навуковых даследаванняў”, - адзначыў старшыня Прэзідыума НАН.
Сёння па выніках работы сесіі Агульнага сходу прынята Пастанова “Аб выніках навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2018 годзе і задачах на 2019 г.” і пастанова “Аб змяненні Палажэння аб выбарах членаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”. Групе вучоных і спецыялістаў НАН Беларусі былі ўручаны ўзнагароды.