Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

12.05.2019

Звыш 200 навукоўцаў з 30 краін прымуць удзел у міжнародным форуме па квантавай оптыцы і квантавай інфарматыцы

13 мая 2019 года (панядзелак) у 14.00 у НАН Беларусі (пр. Незалежнасці, 66, вялікая канферэнц-зала) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё XVI Міжнароднай канферэнцыі па квантавай оптыцы і квантавай інфарматыцы ICQOQI’2019. У рабоце форуму, які пройдзе ў Мінску 13 - 17 мая 2019 года, прымуць удзел больш за 200 навукоўцаў з 30 краін, якія прадстаўляюць вядомыя сусветныя навуковыя цэнтры. Удзельнікі форуму абмяркуюць апошнія дасягненні і тэндэнцыі развіцця квантавай оптыкі і інфарматыкі, праблемы квантавай камунікацыі, стварэнне квантавых камп’ютараў і інш.