Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

11.05.2019

У Цэнтральным батанічным садзе прайшло выязное прэс-мерапрыемства

11 мая 2019 года НАН Беларусі і Нацыянальны прэс-цэнтр Рэспублікі Беларусь правялі выязное прэс-мерапрыемства на тэму “Новыя рэакцыйныя магчымасці Цэнтральнага Батанічнага саду для жыхароў і гасцей сталіцы”.

Аб выніках работы навукоўцаў, пра перспектывы развіцця арганізацыі прадстаўнікам сродкаў масавай інфармацыі расказаў дырэктар Цэнтральнага Батанічнага саду НАН Беларусі Уладзімір Ціток. Былі прэзентаваны і навінкі сезона 2019 года. Сярод шматлікіх мерапрыемстваў – акцыя “Бэзавы водар у батанічным садзе”, тыдні рададэндранаў і півонь, выстава гладыёлусаў, “Фестываль навукі 2019” і многае іншае.

Прадстаўнікам сродкаў масавай інфармацыі быў таксама прадстаўлены віртуальны праект новага аб’екта – альпінарыя. Як расказаў Уладзімір Ціток, аб’ект будзе ўключаць шэсць лакальных камяністых кампазіцый і некалькі тыпаў ландшафтаў, характэрных для розных тэрыторый і краін – ад Азіі да Амерыкі. Таксама ў генеральнай схеме развіцця Батанічнага саду да 2025 года мяркуецца будаўніцтва вялікай аранжарэі. Ужо ствараецца экспазіцыя “Сад камянёў”, эколага-міфалагічная сцежка “Легенды беларускай флоры”, з’явіцца і “Сад ценевынослівых раслін”, “Хатка для пчолкі” і інш.

Для прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі была праведзена экскурсія па тэрыторыі саду.

Фота В.Ляснова, газета Навука