Савет маладых вучоных сумесна з кіраўніцтвам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі арганізуюць круглы стол “Маладыя вучоныя ў акадэмічным асяроддзі”.
У рамках дадзенага мерапрыемства плануецца:
– прэзентацыя і абмеркаванне вынікаў сацыялагічных даследаванняў, прысвечаных умовам і фактарам навуковай дзейнасці маладых вучоных НАН Беларусі;
– сустрэча маладых з членамі Бюро Прэзідыума, прадстаўнікамі профільных аддзелаў НАН Беларусі для абмеркавання і вызначэння шляхоў вырашэння навуковых, жыллёва-бытавых, сацыяльна-эканамічных і іншых праблем, з якімі сутыкаюцца маладыя вучоныя.
Месца правядзення: г. Мінск, пр. Незалежнасці 66, каб. 216 (зала Бюро Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі).
Дата і час правядзення: 6 чэрвеня 2019 г., 14:00-16:00.
Для ўдзелу ў круглым стале неабходна прайсці анлайн рэгістрацыю.