Максім Уладзіміравіч Чудаеў у 1993 г. з адзнакай скончыў біялагічны факультэт БДУ і далей працаваў у лабараторыі бялковай інжынерыі Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі, дзе ў 2002 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю пад кіраўніцтвам доктара хімічных навук С.А. Усанава. Пазней Максім Чудаеў быў постдокам у INSERM, французскім аналагу NIH (Марсэль, Францыя) і ўніверсітэце EMORY (Атланта, ЗША). У якасці даследчыка працаваў у Ліхайскім універсітэце (Бетлехем, Пенсільванія). У цяперашні час з’яўляецца супрацоўнікам Ратгерскага ўніверсітэта (Нью-Джэрсі).
Максім Чудаеў займаецца даследаваннямі ў галіне бялковай інжынерыі. Асноўныя напрамкі: дызайн рэкамбінантных функцыянальна актыўных бялкоў, у тым ліку мембранных, для шырокага спектру дадаткаў in vitro; распрацоўка скрынінгавых метадаў, заснаваных на FRET, з выкарыстаннем флуарэсцэнтна мечаных бялкоў і нуклеінавых кіслот; атрыманне магнітных наначасціц і ліпасом для біялагічных дадаткаў.
Каб быць у курсе адкрытых лекцый, якія арганізуюцца ў рамках ініцыятывы “Вучоныя без меж”, уступайце ў групу ў Facebook.
Мінулыя лекцыі праекта можна паглядзець на Youtube канале.