Заявачныя матэрыялы на саісканне грантаў па галіне “навука” афармляюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі, устаноўленымі Палажэннем аб парадку прадастаўлення і выплаты грантаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у навуцы, адукацыі, ахове здароўя, культуры, зацверджаным вышэйназваным Указам, а таксама пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 лістапада 2013 г. № 951 “Аб некаторых мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 верасня 2013 г. № 425”.
Арганізацыі НАН Беларусі прадстаўляюць дакументы вылучэння да 23 жніўня 2019 г., дзяржаўныя органы і арганізацыі без ведамаснай падпарадкаванасці – да 13 верасня 2019 г. Дакументы накіроўваюцца ва ўпраўленне прэмій, стыпендый і ўзнагарод Галоўнага ўпраўлення кадраў і кадравай палітыкі апарату Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (220072, г. Мінск пр. Незалежнасці, 66, каб. 317, 406).
З формамі заявачных дакументаў і рэкамендацыямі па іх афармленні можна азнаёміцца тут.