Вітаючы ўдзельнікаў свята, Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў адзначыў важнасць згуртаванасці супрацоўнікаў Акадэміі – “Сёння Акадэмія ператвараецца ў адну вялікую сапраўдную сям’ю. Гэта вельмі важна, бо менавіта сям’я – гэта галоўная падзея ў жыцці кожнага чалавека. У сям’і чалавек вучыцца кахаць, ставіцца з клопатам адзін да аднаго, вучыцца адказнасці”.
Праграма свята ўключала конкурс касцюмаў “Экалагічнае дэфіле”, уборы для якога былі зроблены з непрыдатнага матэрыялу, сямейны спартыўны конкурс – камбінаваная эстафета. Для дзяцей была разгорнута зона для гульняў. На святочнай пляцоўцы быў арганізаваны бук-кросінг. Святочную весялосць суправаджалі роставыя лялькі. Усе ўдзельнікі свята атрымалі салодкія падарункі, прадэгуставалі “Разумную кашу”, салодкую вату, папкорн і назапасіліся на будучае лета добрым настроем і ўсмешкамі.