Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

31.05.2019

У Інстытуце гісторыі абмяркуюць ролю Беларусі ў сучасных геапалітычных і геаэканамічных працэсах

5 чэрвеня 2019 года (серада) Цэнтр гісторыі геапалітыкі ДНУ “Інстытут гісторыі НАН Беларусі” сумесна з Прадстаўніцтвам па Беларусі Фонду імя Конрада Адэнаўэра праводзіць міжнародную навуковую канферэнцыю “Беларусь у сучасных геапалітычных і геаэканамічных працэсах”.

Адкрыццё канферэнцыі – 5 чэрвеня 2019 года (серада) у 9.00 па адрасе: Інстытут гісторыі НАН Беларусі, г. Мінск, вул. Акадэмічная, д. 1 (актавая зала, 4 паверх).

Плануецца, што ў канферэнцыі возьмуць удзел прадстаўнікі органаў улады і кіравання (міністэрства эканомікі, МЗС, апарат Савета міністраў і г.д.), дыпламатычнага корпуса, даследчыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, спецыялісты з вядучых вышэйшых навучальных устаноў нашай краіны, а таксама замежныя навукоўцы і эксперты ў галіне міжнародных адносін з Венгрыі, Расіі, Германіі, Польшчы і інш.

Мэта канферэнцыі – актывізацыя навуковых дыскусій па пытаннях вывучэння актуальных пытанняў рэалізацыі знешнепалітычных стратэгій і нацыянальна-дзяржаўных інтарэсаў Беларусі ва ўзаемаадносінах з іншымі дзяржавамі, перспектыў развіцця краіны і рэгіёна ў сучасных геапалітычных рэаліях. Ключавая ўвага дадзенага мерапрыемства будзе сканцэнтравана на абмеркаванні наступных пытанняў: сучаснасць і будучыня глабальнай геапалітычнай прасторы, стабільнасць і бяспека ў рэгіёне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, Рэспубліка Беларусь і інтэграцыйныя працэсы ў постсавецкай рэальнасці, міжнародныя арганізацыі і рэалізацыя нацыянальных інтарэсаў Беларусі, развіццё двухбаковых адносін Рэспублікі Беларусь з замежнымі дзяржавамі.