Сяргей Аляксандравіч Папоў – урач-вірусолаг, скончыў Кішынёўскі Дзяржаўны Медыцынскі Інстытут, курсы па экспрэс-дыягностыцы асабліва небяспечных інфекцый Стаўрапольскага Процічумнага Інстытута МЗ СССР, спецыяльную клінічную ардынатуру Інстытута трапічнай медыцыны МЗ СССР і аспірантуру Інстытута вірусалогіі імя Іваноўскага АМН СССР. Пасля абароны дысертацыі працаваў старшым навуковым супрацоўнікам лабараторыі рэтравіруса Беларускага НДІ эпідэміялогіі. У ЗША працаваў у вядучых даследчых цэнтрах краіны (Інстытут Алергіі і Інфекцыйных Захворванняў Нацыянальных Інстытутаў Здароўя Бетэзда, Цэнтра Медыцынскіх Даследаванняў Шпіталя Паўночнага Берага Лонг-Айлэнд і Медыцынскай Школы Гарвардскага Універсітэта Бостан. У цяперашні час працуе ў пазіцыі Assistant Professor у Медыцынскай Школе Універсітэта Штата Масачусэтс.
Лекцыя адбудзецца 6 чэрвеня ў 16.00 у Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі, Сурганава, 13 к. 402.
Лекцыя будзе прачытана на рускай мове, будзе цікавая студэнтам, аспірантам, а таксама іх кіраўнікам.
Для наведвання мерапрыемства неабходны анлайн запіс https://forms.gle/tLbgmPeSsvEKoRq7A
На адкрытых семінарах грамадска-навуковай ініцыятывы “Вучоныя без межаў” беларускія навукоўцы, якія жывуць і працуюць за мяжой, расказваюць пра свае даследаванні і дзеляцца вопытам арганізацыі навукі ў вядучых замежных лабараторыях.
Каб быць у курсе новых падзей ініцыятывы сачыце за навінамі ў групе Facebook.
Відэа мінулых лекцый можна знайсці на Youtube-канале.