У гэтым годзе праграма канферэнцыі стала яшчэ больш насычанай. У рамках канферэнцыі прадугледжана правядзенне міждысцыплінарных і профільных секцый, конкурсу на лепшы даклад на англійскай мове, тэматычных секцый і робатурніру для школьнікаў, конкурсу старт-ап праектаў студэнтаў, навуковага кіналекторыя і кафэ, наведванне арганізацый НАН Беларусі.
Арганізацыйны ўзнос для ўдзелу ў канферэнцыі не прадугледжаны, але арганізатары пакідаюць за сабой права адбору дакладаў для ўдзелу.
Шаблоны афармлення дакладаў і дадатковую інфармацыю можна знайсці ва ўкладанні і флаеры.